Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

Зімовыя халады не толькі прыносяць радасць дзецям і дарослым, але ўскладняюць жыццё сябрам нашым меншым, птушкам, якія застаюцца зімаваць у нашым краі.

6 декабря 2021 в 14:03 | Бародзе И. В. | нет комментариев

У нашым дзіцячым садзе прайшоў агляд-конкурс на лепшы вугалок бяспекі ў групах. Кожны вугалок папоўніўся новымі атрыбутамі, гульнямі і нагляднымі дапаможнікамі па асновах бяспекі. Найбольшай разнастайнасцю, эстэтычнасцю і насычанасцю атрыбутаў быў вызначаны вугалок рознаўзроставай групы № 1.

3 декабря 2021 в 15:07 | Бародзе И. В. | нет комментариев

17 лістапада выхаванцы групы №3 нашага садка наведалі Кухціцкую сельскую бібліятэку.

22 ноября 2021 в 14:32 | Бародзе И. В. | нет комментариев

З мэтай выхавання ў дзяцей любові да малой Радзімы, фарміравання ўяўленняў аб родным краі, прафесіях людзей сельскай мясцовасці, у Кухціцкім дзіцячым садку была арганізавана экскурсія на сельскагаспадарчае прадпрыемства ЗАТ "АСБ "Агра-Кухцічы".

15 ноября 2021 в 08:05 | Бародзе И. В. | нет комментариев

«Да я знаю, что делаю. Не маленький ребенок!» – популярная фраза среди заядлых курильщиков, когда речь заходит об этой пагубной привычке. Все было бы не так печально, если бы статистика не «говорила» обратное: большинство пожаров с гибелью людей происходит из-за неосторожного обращения с огнем при курении. А виновники – эти самые «всезнающие» взрослые люди.

3 ноября 2021 в 13:40 | Бародзе И. В. | нет комментариев

Выдатная пара - восень! Так прыгожа вакол, прырода распісвае ўсе дрэвы разнастайнымі фарбамі, душа спявае пры выглядзе такой разнастайнасці. Натхніўшыся надвор'ем і выдатным восеньскім днём можна прыступаць да працы. Зрабіць прыгожыя і незвычайныя восеньскія вырабы з прыродных матэрыялаў для выставы ў дзіцячым садзе.

3 ноября 2021 в 12:45 | Бародзе И. В. | нет комментариев

14.10.2021 у нашым дзіцячым садзе ў кожнай групе былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці. Гучалі песні і вершы пра дарагіх мам.  Дзеці прыгатавалі сувеніры - віншавальныя паштоўкі, партрэты любімых матуль.

14 октября 2021 в 14:51 | Бародзе И. В. | нет комментариев

Велізарную колькасць апалага лісця прыбралі з участку для прагулак супрацоўнікі дзіцячага садка разам са сваімі выхаванцамі. Дзеці з натхненнем і энтузіязмам дапамагалі дарослым наводзіць парадак на ўчастку для прагулак. З вялікім задавальненнем прыбіралі абляцелую лістоту, зграбалі яе ў вялікія кучы і складалі ў мяшкі.

11 октября 2021 в 13:48 | Бародзе И. В. | нет комментариев

15.09.2021 у дзіцячым садзе адбылося мерапрыемства "Асновы бяспекі жыццядзейнасці". Для дзетак былі прапанаваны загадкі, сюжэтныя гульні, вырашаліся праблемныя сітуацыі па асновам бяспечных паводзін. Акрамя таго Уздзенскі кінатэатр "Кастрычнік" арганізаваў для выхаванцаў прагляд серыі мультфільмаў "Бяспека жыццядзейнасці".

15 сентября 2021 в 14:20 | Бародзе И. В. | нет комментариев

Шчыра віншуем дзяцей, бацькоў і педагогаў з днём ведаў! Няхай у новым навучальным годзе будзе шмат адкрыццяў, здзяйсненняў і перамог! У добры шлях!

31 августа 2021 в 17:53 | Бародзе И. В. | нет комментариев

У рамках правядзення акцыі "Канікулы без дыма і агню" у дзіцячым садзе была арганізавана сустрэча з інспектарам МНС Корбутам А.В., на якой дзеці ў гульнявой форме замацавлі веды аб пажарнай бяспецы, даведаліся многа цікавага пра працу пажарных. У заключэнні выхаванцам былі падараваны памяткі, размалёўкі па пажарнай бяспецы.

Вось і прыйшло доўгачаканае цёплае лета. Школьнікі пайшлі на канікулы, а ў садка пачалося чароўнае летняе аздараўленне. Усё пачалося са свята, прысвечанага Дню абароны дзяцей "Я жыву ў Беларусі і тым ганаруся", якое падрыхтавала загадчыца Кухціцкага СДК І.Ярмак.

Летние каникулы – это отдых, путешествия, приключения и открытия. Это веселье, радость, движение, новые ощущения и впечатления! Чтобы летние каникулы для детей прошли без чрезвычайных ситуаций и не были омрачены трагическими событиями, должны постараться взрослые, а помогать им в этом на протяжении всех летних месяцев будут спасатели, наполняя досуг ребят множеством полезных обучающих мероприятий, которые будут проводиться в рамках республиканской акции «Каникулы без дыма и огня».

С целью формирование правовой и информационной культуры подрастающего поколения, обеспечению их доступа к государственным информационно-правовым ресурсам с 1 по 30 июня 2021 г. национальным центром правовой информации запущен конкурс видеороликов «Правовой лайфхак «У меня счастливое детство – это моё право»
К участию приглашаются дети и подростки в возрасте от 6 до 17 лет как индивидуально, так и командой.

1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаюць дзень абароны дзяцей. У нашым дзіцячым садку было арганізавана забаўляльнае мерапрыемства "Сонейка дружбы". Дзеці з задавальненнем гулялі ў прапанаваныя гульні, малявалі нетрадыцыйнымі тэхнікамі, стварылі калектыўны плакат "Сонейка дружбы". Лета пачалося са стварэння добрага, сонечнага настрою!

Наш дзіцячы сад прыняў удзел у раённым этапе шостага абласнога фестывалю-конкурсу "Дзіўны свет дзяцінства" у намінацыі "Тэррыторыя дзяцінства: тэатральны вугалок у групе". У выніку педагогамі з удзелам бацькоў выхаванцаў былі набыты і выраблены разнастайныя віды дзіцячых тэатраў, шырм, рэквізітаў да тэатральных пастановак. Дзіцячы сад узнагароджаны дыпломам 3 ступені ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага райвыканкама.

19 апреля 2021 в 10:45 | Бародзе И. В. | нет комментариев

У перыяд з 29.03.2021 па 07.04.2021 у дзіцячым садзе прайшлі вясновыя канікулы, пад час якіх з выхаванцамі былі праведзены забаўляльныя мерапрыемствы. Дзеці з педагогамі наведалі бібліятэку СДК, даведаліся пра цікавыя звесткі з гісторыі стварэння кнігі. На базе міні-музея «Беларуская хатка» правялі гульню-віктарыну «Сімвалы Беларусі». Была арганізавана цікавая тэатральная і гульнявая дзейнасць, праведзены экскурсіі - падарожжы па экалагічнай сцежцы. Выхаванцы атрымалі пазітыўны зарад настрою, раскрылі свае артыстычныя здольнасці, даведаліся шмат цікавага.

12 апреля 2021 в 17:22 | Бародзе И. В. | нет комментариев

Масленіца - самае вясёлае, шумнае, любімае народнае свята. У масленічны тыдзень праводзяць зіму і сустракаюць вясну. Акурат на масленіцу,разам з супрацоўнікамі Кухціцкага СДК і бібліятэкі І.Ярмак і Т.Зародавай  выхаванцы нашага садка , а таксама малодшыя школьнікі сталі актыўнымі ўдзельнікамі свята праводзін зімы . Правядзенне Масленіцы з дзецьмі— гэта выдатны спосаб расказаць ім аб культуры і народных традыцыях, прывіць любоў і павагу да сваёй гісторыі. Свята прайшло цікава: з героямі казак, карагодамі, гульнямі-забавамі, песнямі, танцамі.

У дзіцячым садзе 5 сакавіка адбылося свята, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню - 8 Сакавіка, на якім прагучалі песні, вершы, танцы для любых матуль у выкананні нашых дзетак . Для дашкольнікаў былі арганізаваны разнастайныя конкурсы, прыгатаваны сюрпрызныя моманты. Выхаванцы атрымалі зарад пазітыўных эмоцый і святочнага настрою.