З мэтай выхавання ў дзяцей любові да малой Радзімы, фарміравання ўяўленняў аб родным краі, прафесіях людзей сельскай мясцовасці, у Кухціцкім дзіцячым садку была арганізавана экскурсія на сельскагаспадарчае прадпрыемства ЗАТ "АСБ "Агра-Кухцічы".
Дырэктар гаспадаркі Дзмітрый Генадзьевіч Лушакоў пазнаёміў выхаванцаў з тэхнічнай базай механічнага двара, расказаў пра сельскагаспадарчыя прафесіі, умовы працы механізатараў. Выхаванцы з вялікай увагай разглядвалі сучасныя трактары, камбайны, задавалі розныя пытанні, убачылі, як тэхніка рыхтуецца на зімоўку.
Дзеці атрымалі масу пазітыўных эмоцый ад экскурсіі, даведаліся шмат цікавых фактаў з працоўных дзён работнікаў сельскай гаспадаркі.
Дадзенае мерапрыемства прайшло ў рамках удзелу нашай установы адукацыі ў сацыяльна-педагагічным праекце "Пісьмо сябру".
Пасля наведвання гаспадаркі дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі ад экскурсіі, с захапленнем расказвалі пра сельскагаспадарчыя прафесіі, ў якіх занятыя іх родныя і знаёмыя, а таксама намалявалі малюнкі буйнагабарытнай тэхнікі, якую яны ўбачылі на прадпрыемстве.
Лісты з малюнкамі і ўражаннямі ад дадзенай падзеі паляцелі да выхаванцаў Уздзенскага яслі-сада №1 і Крупіцкага дзіцячага садка, Мінскага раёна.
Праект "Пісьмо сябру" прадаўжае сваю рэалізацыю ў 2022/2023 навучальным годзе. Перапіска працягваецца з выхавальнікамі Крупіцкага дзіцячага садка, Мінскага раёна. Дзеці дзеляцца сваімі ўражаннямі ад наведвання сельскай бібліятэкі, падарожжа па роднай вёсцы.