Дзяржаўная ўстанова адукацыі ”Кухціцкі дзіцячы сад Уздзенскага раёна"
Інфармацыя
пра створаны міні-музей беларускай спадчыны
“У госці да продкаў”
Назва міні-музея: ”У госці да продкаў“
Створаны: 17.04. 2019
Мэта і задачы: азнаямленне выхаванцаў з культурай і побытам, звычаямі і традыцыямі беларускага народа; правядзенне культурна-асветніцкай работы сярод выхаванцаў і бацькоў; актывізацыя даследчай дзейнасці, выхаванне пазнавальных інтарэсаў і здольнасцяў выхаванцаў.
Профіль: этнаграфічны
Месцазнаходжанне: міні - музей займае палову памяшкання, якое знаходзіцца на першым паверсе будынка ўстановы адукацыі, экспанаты размешчаны на сценах і паліцах.
Агульная колькасць найменняў экспанатаў: 42. "Паглядзець экспанаты ТУТ
1. Калаўрот- прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны
ў хатніх умовах.
2. Бязмен – прыстасаванне для вымярэння вагі прадметаў.
3. Верацяно - прылада для ручнога прадзення лёну, воўны.
4. Паліца – месца, дзе размяшчаўся посуд і іншыя прадметы побыту.
5. Ручнік – рэч, зробленая з даматканага палатна, якая ўжываецца для штодзённага і святочнага дэкаратыўнага ўпрыгожвання жылля і абразоў; адзін з неабходных абрадавых атрыбутаў у вясельным і пахавальна-памінальным абрадах.
6. Ложак – мэбля, якая выкарыстоўваецца для адпачынку і сна.
7. Валізка – ручная паклажа.
8. Лава – рэч у хаце, прыназначаная для сядзення.
9. Дыван – выраб з цяжкай варсістай ўзорыстай тканіны, які выкарыстоўваюць для пакрыцця падлогі, ўпрыгожвання сцен.
10. Рубель – драўляная дошка з высечанымі папярочнымі жалабкамі для катання бялізны, накаткі скур. Адціснутую ўручную бялізну намотвалі на валік або качалку і раскатвалі рубель.
11. Прыстасаванне для вырабу сыра – дзве дошкі аднолькавага памеру, якія злучаны паміж сабой нітам.
12. Капялюш – галаўны ўбор, які складаецца з тульі - якая пакрывае галаву - і палёў. Капялюшы могуць упрыгожвацца пёрамі, пудзіламі, стужкамі.
13. Печ – цагляная або глінабітная печ для выпячкі хлебабулачных вырабаў, падрыхтоўкі ежы, ацяплення жылых памяшканняў і розных іншых задач.
14. Кошык – традыцыйна, гэта плецены выраб з дубцоў вярбы, драніцы, лубу бярозы, саломы, чарота і іншых матэрыялаў. Выкарыстоўваецца для збору ягад, грыбоў, гародніны, арэхаў, пераноскі і захоўванні розных запасаў, а таксама прадметаў хатняга ўжытку.
15. Пража — бесперапынная тонкая нітка са скручаных (часам злепленых) паміж сабой параўнальна кароткіх натуральных або хімічных валокнаў, прадукт прадзення.
16. Цымбалы – традыцыйны народны музычны інструмент. Ігры на цымбалах навучаліся (па слыху, сам праз сябе) ад бацькоў або ад вядомага ў наваколлі “майстра”. Інструмент ансамблевы, які традыцыйна спалучаўся са скрыпкай, катрынкай, кларнетам, гармонікам, бубнам ці талеркамі. Ансамблі з удзелам цымбал ігралі звычайна на вяселлях, хрэсбінах, бяседах, дзе шмат танцавалі і спявалі.
17. Качалка, валёк - драўляная цыліндрычная качалка, на якую намотвалі памытую, ледзь вільготную рэч (ручнікі і інш.), раскатвалі на стале рубелем.
18. Пранік – прылада, якая з’яўляецца продкам сучаснай пральнай машыны. Мылі бялізну на рэчцы, клалі яе на масткі і адбівалі пранікам, каб бялізна стала чыстай. Ім таксама аббівалі лён і проса.
19. Гліняны збан – гліняны посуд з вушкам для малака, вады.
20. Гліняная талерка – гліняны посуд для ежы.
21. Апалонік - драўляная лыжка (драўляны сталовы прыбор, які аддалена нагадвае невялікую лапатку ў выглядзе невялікай дробнай пасудзіны-кубачкі (чэрпала), злучаную перамычкай з дзяржалам (дзяржальняй).
22. Маслабойка – пасудзіна для збівання масла. Найчасцей — вузкая высокая кадачка з клёпак.
23. Вугальны прас – прылада для разгладжвання складак на тканіне.
24. Драўляная дошка – прадмет кухоннага ўжытку, прызначаны для рэзання або разрубання прадуктаў харчавання.
25. Чыгунок – сасуд, гаршчок з чыгуну (адсюль і назва посуду), круглявай формы, для тушэння і варэння ў печы.
26. Кубак – посуд для пітва.
27. Ступа – прыстасаванне для малацьбы рэчаў.
28. Патэльня – прыстасаванне для смажання ежы.
29. Куфэрак (маленькі) – прыстасаванне для захоўвання рэчаў.
30. Чапяла – прылада ў выглядзе адмысловага кручка з доўгай драўлянай ручкай (чапяльнік), якая выкарыстоўваецца для трымання патэльні, калі нешта смажаць у печы.
31. Рубанак – сталярны інструмент для габлёўкі дрэва ў выглядзе драўлянай калодкі з шырокім лязам.
32. Беларускі жаночы нацыянальны касцюм – спадніца, фартух, камізэлька, галаўны ўбор, кашуля, чаравікі.
33. Піла – інструмент са мноствам разцоў (звычайна зубоў) для разразання (распілоўкі) розных матэрыялаў (драўніны, металу, пластыку, каменю і іншых).
34. Падкова – сімвал шчасця і ўдачы, які вывешваецца над дзвярыма або вокнамі і служыць у якасці абярэга.
35. Ухват – надзетая на палку металічная рагатка для падхватвания гаршкоў, якія ставяцца ў печ.
36. Газавая лямпа – свяцільня на аснове згарання газы — прадукту перагонкі нафты. Зверху гарэлкі ўсталёўваецца лямпавае шкло - для забеспячэння цягі, а таксама для абароны полымя ад ветру.
37. Ткацкі чаўнок - рабочы орган ткацкага станка, які пракладвае папярочную нітку паміж ніткамі асновы пры выпрацоўцы тканіны.
38. Прасніца - прылада для замацавання кудзелі.
39. Сальніца – драўляны разны выраб для захоўвання солі.
40. Кудзель - вычасанае валакно.
41. Ліхтар “Лятучая мыш” – свяцільня, які працуе на аснове згарання газы.
42. Хлебніца з лазы - выраб з лазы, прызначаны для захоўвання хлеба.
Апісанне сістэмы працы з выхаванцамі і бацькамі ва ўмовах міні-музея: збор прадметаў культуры і побыту насельніцтва рэгіёну; афармленне экспазіцый; падрыхтоўка і правядзенне святаў, заняткаў, экскурсій з выкарыстаннем матэрыялаў экспазіцый міні-музея; даследчая дзейнасць.
Стварэнне міні-музея “У госці да продкаў” – гэта дзеючы, практычны спосаб азнаямлення выхаванцаў з побытам нашых продкаў, благадатнае асяроддзе для выкарыстання народнага фальклору, вывучэння дзецьмі рамёстваў і традыцый, мастацкай спадчыны беларускага народа.
Мерапрыемствы, праведзеныя ў 2022/2023 навучальным годзе ў міні-музеі:
1. Экскурсія ў міні-музей: “Адзенне нашых продкаў. Маляванне “Беларускае адзенне”.
2. “Па старонках роднай мовы” – гульня-падарожжа па старонках беларускага фальклору.
3. Інтэрактыўная гульня "Смак роднай мовы".
4. Забава "Беларускія народныя гульні".
5. Забава "Прыходзьце на Калядкі!"
6. Літаратурная гасцёўна "Беларускія народныя казкі".