Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

СТРУКТУРА КІРАВАННЯ

Дата: 23 апреля 2020 в 10:22, Обновлено 2 марта 2023 в 08:53

СТРУКТУРА КІРАВАННЯ  

Дзяржаўнай установы адукацыі “Кухціцкі дзіцячы сад Уздзенскага раёна" 

 Кіраванне дзяржаўнай установай дашкольнай адукацыі “Кухціцкі дзіцячы сад Уздзенскага раёна" (далей Установа) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам Установы.  Паўнамоцтвы Заснавальніка ажыццяўляе Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта. Кіраванне ажыццяўляецца на аснове спалучэння прынцыпаў адзінаначалля і калегіяльнасці. Аднаасобным выканаўчым органам установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца загадчык, які ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі.

У сваёй дзейнасці Установа кіруецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Статутам.

Кіруючая сістэма складаецца з двух структур:

1 структура - калегіяльнае (грамадскае) кіраванне:


 

 - папячыцельскі савет;

 - педагагічны савет;

- прафсаюзны камітэт;

- агульны сход працоўнага калектыву;

- агульны бацькоўскі сход.

2 структура - адміністрацыйнае кіраванне, якое мае лінейную структуру:

1 ўзровень кіравання - загадчык установы дашкольнай адукацыі.

2 ўзровень кіравання - загадчык гаспадаркай.

3 ўзровень кіравання - ажыццяўляецца выхавальнікамі, спецыялістамі, абслуговым персаналам.

Арганізацыйная структура Установы:

1. Загадчык

2. Загадчык гаспадаркай

3. Педагогі (выхавальнікі дашкольнай адукацыі, настаўнік-дэфектолаг)

4. Памочнікі выхавальнікаў

5. Абслугоўваючы персанал (повар, прыбіральнікі службовых памяшканняў, рабочы па рамонце і мыццю спецадзення, рабочы па бягучым рамонце будынкаў і збудаванняў, вартаўнікі, дворнік).

Дзейнасць структурных падраздзяленняў

Непасрэднае кіраванне Установай ажыццяўляе загадчык дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Кухціцкі дзіцячы сад» Бародзе Ірына Валяр’янаўна, якая прызначаецца на пасаду     і вызваляецца ад пасады ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ў адпаведнасці  з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Кіруючая дзейнасць загадчыка:

дзейнічае ад імя Установы і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці; узаемадзейнічае з органамі самакіравання:  педагагічным і папячыцельскім саветам; ажыццяўляе самакантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу; прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку педагагічных  і іншых работнікаў Установы; ва ўстаноўленым парадку набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўным   і наяўнаму разліку; заключае дамовы на аказанне паслуг выхаванцам і іх законным прадстаўнікам; адмяняе рашэнні педагагічнага савета  ў выпадках, калі яны супярэчаць Статуту і Палажэнню аб установе дашкольнай адукацыі; выдае загады, дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Установы; зацвярджае структуру i штаты  ў адпаведнасці з дзеючымі тыпавымі штатамі і штатнымі нарматывамі работнікаў Установы.

Загадчык гаспадаркай адказвае за захаванасць будынка Установы і маёмасці, арганізацыю працы абслугоўваючага персаналу.

Педагагічны савет

Галоўнай задачай педагагічнага савета з'яўляецца вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі і павышэння навукова-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў, павышэнне якасці адукацыі.

Агульны сход працоўнага калектыву спрыяе пашырэнню калегіяльных, дэмакратычных форм кіравання.

Папячыцельскі савет распрацоўвае, прымае і арганізуе рэалізацыю планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах Установы.

Прафсаюзны камітэт прадстаўляе абарону сацыяльна-працоўных правоў і прафесійных інтарэсаў членаў калектыву.

Міжведамаснае ўзаемадзеянне:

- Уздзенская цэнтральная раённая бальніца;

- Уздзенскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання                          і рэабілітацыі;

- Уздзенскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр;

- Уздзенскі РАНС;

- Сямёнавіцкая базавая школа;

- Кухціцкі сельскі дом культуры;

- АСБ “Агра –Кухцічы”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.