Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсионные маршруты

Дата: 22 октября 2021 в 09:50, Обновлено 22 февраля 2023 в 15:04

Экскурсія  №1 "Па старонках роднага краю". Скачать маршрут: Стр1Стр 2

Экскурсія №2 "Па лясных сцежках". Скачать маршрут: Стр1, Стр 2

Экскурсія №3 "Сельскагаспадарчыя прафесіі". Скачать маршрут: Стр1Стр 2

Экскурсія №4 "У бярозавы гай" Скачать маршрут:Стр.1Стр.2

Экскурсія №5 "Па сцяжынках баявой славы" Скачать маршрут Стр 1Стр.2

Канспект экскурсіі ў бібліятэку.

Мэта: працягваць знаёміць дзяцей з сацыяльнымі аб'ектамі свайго населенага пункта, іх прызначэннем.

Задачы:

1. Пазнаёміць дзяцей з прафесіяй бібліятэкар.

2. Пашыраць уяўленні дзяцей аб прафесіях работнікаў сацыяльнай сферы, змесце і значнасці іх працы.

3. Выхоўваць у дзяцей спагадлівасць, павагу да працы бібліятэкара, беражлівыя адносіны да кніг.

Папярэдняя праца.

Гутарка з дзецьмі аб прафесіях.

(Выхавальнік праводзіць гутарку з дзецьмі)

Выхавальнік: Рабяты, мы сёння з вамі адправімся на экскурсію ў адно вельмі цікавае месца, але перш чым мы адправімся туды скажыце, якія вы ведаеце казкі?

Выхавальнік: Хочаце, я пачытаю вам казку «Зайкіна хатка»

Дзеці: Так.

(Выхавальнік спрабуе знайсці казку, але не знаходзіць і прапануе дзецям схадзіць у бібліятэку і ўзяць там гэтую кнігу.)

Выхавальнік: Рабяты, а я пашукала, пашукала гэтую казку і не знайшла, скажыце, можа хто-небудзь з вас ведае, дзе можна ўзяць кніжку, якую мы вельмі хочам пачытаць, а яе ў нас няма? (меркаваныя адказы дзяцей)

А хто з вас ведае, што такое бібліятэка? (Адказы дзяцей)

Выхавальнік: Бібліятэка - гэта месца, дзе знаходзіцца шмат кніг, і там мы можам знайсці кнігу, якая нам патрэбна.

(Выхавальнік і дзеці прыходзяць у бібліятэку, а там іх сустракае бібліятэкар.)

Выхавальнік: Добры дзень! Мы хацелі пачытаць казку «Зайкіна хатка», але, на жаль, у нас не аказалася такой кнігі, і мы прыйшлі да Вас па гэтую казку.

Бібліятэкар: Добры дзень, дзеці, я працую бібліятэкарам.

 А хочаце, я вам раскажу, чым я тут займаюся?

Дзеці: Жадаем.

Бібліятэкар: Праходзьце, я вам раскажу пра гэтую займальную прафесію.

Бібліятэкар - вельмі важная і патрэбная прафесія. У многіх людзей ёсць хатнія бібліятэкі. Кнігі стаяць на паліцах і ў шафах. Чытаюць іх дарослыя і дзеці. Яны ведаюць усе свае кнігі. Але ёсць яшчэ такія мясціны, дзе знаходзіцца шмат кніг. Такія месцы называюцца бібліятэкамі. Праца бібліятэкара праходзіць у бібліятэцы, сярод кніг.

(Бібліятэкар праводзіць экскурсію па бібліятэцы)

Бібліятэкар: У кожнай бібліятэцы стаяць вялікія шафы з вялікай колькасцю кніжных паліц. На гэтых паліцах стаяць кнігі розных пісьменнікаў. Знайсці патрэбную кнігу дапамагае бібліятэкар.

У кожнай кнігі ёсць свой нумар з літар і лічбаў - шыфр. Па гэтым шыфры можна знайсці патрэбную кнігу. У скрынях - каталогах захоўваюцца карткі з назвамі і шыфрамі ўсіх кніг. Паглядзіць бібліятэкар на такую ​​картку і прынясе табе патрэбную кнігу.

(Бібліятэкар паказвае карткі)

Бібліятэкар: Вы з выхавацелямі дашлі ў дзіцячую бібліятэку. Як бы шмат кніг не было сабрана ў вас дома, у бібліятэцы выбар кніг нашмат большы! Бібліятэкар выдае кнігі. Ён увесь час мае зносіны з чытачом, адказвае на яго пытанні, раіць, якую кнігу прачытаць. Вось такая ў мяне прафесія. А зараз мы з вамі знойдзем кніжку, за якой вы прыйшлі да мяне. Вы хочаце пачытаць казку «Зайкіна хатка»?

Дзеці: Так.

Бібліятэкар: Тады пойдзем са мной.

(Бібліятэкар шукае патрэбную кнігу)

Выхавальнік: Дзякуй за цікавы аповед пра вашу выдатную прафесію, а мы з хлопцамі пойдзем чытаць казку. Да пабачэння!

Бібліятэкар: Прыходзьце яшчэ ў бібліятэку з мамамі і татамі, я буду вельмі радая вам, да пабачэння, дзеці.

Падрыхтаваў:

 выхавальнік 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Гулак А.У.

         Канспект турыстычнага пахода-прагулкі

 «Мае землякі»

Мэта: даць дзецям магчымасць аздаровіць свае арганізмы ў час пешай прагулкі; замацаваць веды аб правілах паводзін у час прагулак; прывіваць патрыятычныя пачуцці; пазнаёміць са знакамітымі людзьмі вёскі Кухцічы; выхоўваць любоў да роднага краю, павагу да людзей.

Ход мерапрыемства

         Выхавацель: Добры дзень. Сёння мы з вамі адправімся                                ў вандроўку па роднай вёсцы Кухцічы. Пабываем на месцы ля хаты, у якой нарадзіўся Герой Савецкага Саюза, лётчык, Уладзімір Рыгоравіч Карачун. Вы пачуеце расказ аб яго баявых подзвігах і мірным жыцці. Таксама пазнаёміцеся з жыццём і творчасцю пісьменніка-земляка Канстанціна Шавеля.

Але адразу давайце ўспомнім, як правільна неабходна ісці па дарозе, паводзіць на вуліцы. (Адказы дзяцей, паўтарэнне правіл дарожнага руху).

Выхавацель: Вось мы і прыйшлі да месца, дзе нарадзіўся У.Р.Карачун. На жаль, хата не захавалася, але мы стаім ля будынка з мемарыяльнай дошкай (зачытваецца надпіс). Радзіма Героя Савецкага Саюза Карачуна Уладзіміра Рыгоравіча – гэта наша вёска Кухцічы.

Яшчэ ў школе Уладзімір Карачун марыў паступіць у ваеннае вучылішча. Мара збылася ў 1935 годзе, калі ён быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля заканчэння вучылішча ў 1935 годзе працаваў лётчыкам-інструктарам  у Мелітопальскім ваенным авіяцыйным вучылішчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны вызваляў Данбас, Мелітопаль, Крым, Прыбалтыку .

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання ў час 133 вылетаў і праяўленыя пры гэтым гераізм, мужнасць і адвагу Уладзімір Рыгоравіч Карачун быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Пасля заканчэння вайны У.Р.Карачун працягваў службу ў авіяцыі, быў намеснікам камандзіра палка.

Побач з намі жылі і жывуць людзі, лёс якіх цесна звязаны з гісторыяй нашых вёсак, з жыццём іх людзей,  і бывае вельмі крыўдна, што мы нічога не ведаем ні пра лёс гэтых людзей, ні пра той уклад, які яны ўнеслі ў развіццё нашай маленькай радзімы. Вельмі трагічным і складаным быў лёс жыхара в.Кухцічы, пісьменніка Кастуся Шавеля.

  5 чэрвеня 1912 года ў маляўнічай вёсачцы Кухцічы, што ў чатырох кіламетрах ад Узды, у беднай сялянскай сям’і нарадзіўся хлопчык. Быў Кастусь не першым і не апошнім у Шавеляў, у невялічкай хаціне мясціліся апрача бацькоў яго браты і сёстры: Юзік, Ясь, Пятрусь, Аксеня, Альжбета. Рана спазнавалі дзеці смак непасільнай працы на зямлі, іншыя цяжкасці жыцця. Нішчымныя харчы, нават лапцяў на ўсіх не хапала. А неўзабаве да ўсяго гэтага новае гора напаткала сям’ю – рана памёр бацька.

         А хадзіў ужо вядомы ў Кухцічах і навакольных вёсках паэт у школу ў лапцях, мераў імі дарожныя лужыны, веснавую ды восеньскую непагадзь. Некалькі гадоў не скідаў з сябе зрэбныя порткі, паношаны палітончык. Не саромеўся Кастусь і ў такім выглядзе чытаць свае вершы са школьнай сцэны.

Выхавацель:

 “Родная мова”

  З сябрамі добрымі ў размове,

  Гарачай спрэчцы дзелавой

  Я веліч бачу ў родным слове,

  Крынічнасць гаманы жывой.

  Схадзіўшы за жыццё паўсвету,

  Я чуў нямала добрых моў,

  Ды маці роднай – мова гэта

  Заўсёды клікала дамоў.

  Яна ад самае калыскі

  Найдаражэйшаю была,

  Гарачай пацеркавай нізкай

  Навечна сэрца спавіла.

  Усё ў ёй міла і прыгожа,

  І ў гуках мовы дарагой

 Я чую спелы пошум збожжа

  І бачу рунь і бель снягоў.

 У гэтай мове – радасць наша,

 Людскога смутку глыбіня,

 І ўсё касмічнае бястрашша,

 І гул зямны і цішыня.

Выхавацель:

Прыгожы верш? Аб чым ён? Дзеці, скажыце, а якія вы ведаеце вершы, казкі на роднай мове? Раскажыце (адказы дзяцей).

         Закончыўшы Уздзенскую беларускую школу, Кастусь Шавель становіцца студэнтам белпедтэхнікума. Напярэдадні вайны сям’я Шавеляў пераязджае з Негарэлага ў Кухцічы.

Летам 1942 года на акупіраванай тэрыторыі пачалі немцы аднаўляць работу школ. Ахвотнікаў ісці працаваць у іх было няшмат. Аднойчы Кастуся Шавеля выклікалі ў воласць і прапанавалі-загадалі: будзеш дырэктарам Сямёнавіцкай школы.

Памёр Канстанцін Міхайлавіч Шавель 19 жніўня 1987 года, на семдзесят шостым годзе жыцця. Пахаваны на могілках у вёсцы Кухцічы.

Выхавацель:

А зараз дзеці, наша падарожжа падыходзіць да завяршэння. Скажыце, што вас зацікавіла пад час падарожжа (адказы дзяцей). Давайце намалюем свае ўражанні па прыходу ў дзіцячы сад. Вяртаемся ў дзіцячы сад тым жа маршрутам.

Падрыхтаваў: выхавальнік Мальчэўская І.У.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.