У дзіцячым садзе ў перыяд з 27.03.2023 па 05.04.2023 прайшлі вясновыя канікулы, у рамках якіх для дзяцей была арганізавана разнастайная гульнявая, забаўляльная і мастацкая дзейнасць.
Мэта: ўмацаванне здароўя выхаванцаў; стварэнне спрыяльнай эмацыйнай, псіхалагічнай абстаноўкі для знаходжання дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі; развіццё індывідуальных, творчых здольнасцяў дзяцей.
У час правядзення вясенніх канікул кожны дзень быў тэматычны: “Дзень здароўя”, “Дзень кнігі”, “Азбука бяспекі”, “Дзень цацак і вясёлых гульняў”, “У свеце прыроды” і г.д. У першы дзень канікул для выхаванцаў была арганізавана экскурсія на Кухціцкі ФАП. Дзеці пазнаёміліся з працай фельчара, якая расказала аб правілах асабістай гігіены, аб уздзеянні на здароўе чалавека рухальнай актыўнасці. У час прагулкі дзеці назіралі за набуханнем пупышак на дрэвах, за надвор’ем (ідзе дождж, ці ёсць воблакі, свеціць сонейка). Была арганізавана гульня: “У краме карысных прадуктаў”, гутарка-дыялог “У здаровым целе – здаровы дух”. Выхаванцы наведалі сельскуб бібліятэку, дзе пазнаёміліся з выставай “Беларуская дзіцячая кніга”. Рабяты адказвалі на пытанні віктарыны, змаглі ўзяць кніжку для чытання дома з бацькамі. Адным з самых цікавых быў тэматычны дзень “Азбука бяспекі”. Дзеці пазнаёміліся з правіламі вызаву службы выратавання. Былі праведзены дыдактычная гульня “Бяспечна-небяспечна”, гульня-драматызацыя “Кошкін дом”. Чацвер быў для выхаванцаў цікавым і запамінальным: былі праведзена “Вясёлая гульнятэка”, на якой каманды прынялі ўдзел у вясёлай спартландыі з мячом і паветранымі шарамі, назіранне–асацыяцыя “Аблокі-мульцяшкі”, абмеркавалі твор А.Барто “Цацкі”, прайшла гульня-драматызацыя па казцы “Калабок”. У пятніцу дзеці здзейснілі экскурсію па экалагічнай сцяжынцы дзіцячага сада “Прырода – наш дом”. Былі праведзены дыдактычныя гульні “Адкуль з’явіўся матылёк”, “Які колер”. Не менш цікавым боло стварэнне аплікацыі “Вусень”, гульнёвы эксперымент “Вясеннія фарбы”, на якім дзеці змешвалі фарбы, атрымлівалі новыя адценні і стваралі калектыўную карціну аб вясне.
Мерапрыемствы на вясновыя канікулы ў ДУА «Кухціцкі дзіцячы сад»
(27.03.2023 – 05.04.2023)
Мерапрыемствы |
Адказны |
||
1. Дзень здароўя. (27.03.2023) 1. Гутарка “У здаровым целе – здаровы дух!” 2. Сюжэтна-ролевая гульня “У краме карысных прадуктаў”. 3. Чытанне верша К.І.Чукоўскага “Майдадыр”. 4. Экскурсія ў парк “За здароўем - у прыроду.” 2. Дзень кнігі (28.03.2023) 1. Гульня-гутарка “Аб чым гаворыць кніга”. 2. Экскурсія ў бібліятэку СДК “Дом для кніг”. 3. Гульня-драматызацыя “Калабок”. 4. Творчая аплікацыя “Кніга маёй мары” 3. Азбука бяспекі (29.03.2023) 1. Гульня-драматызацыя па казцы С.Я.Маршака “Кошкін дом”. 2. Адукацыйная сітуацыя “Вызываем службу выратавання”. 3. Дыдактычныя гульні “Бяспечна-не бяспечна”, “Сігналы святлафора”. 4. Выстава дзіцячых малюнкаў “Мы – пешаходы”. 4. Дзень цацак і вясёлых гульняў (30.03.2023) 1. “Вясёлая гульнятэка”, гульні з мячом, паветранымі шарамі. 2. Театралізаваная дзейнасць (тэатр ценяў, казка “Курачка-раба”). 3. Творчая майстэрня “Цацкі сваімі рукамі”. 4. Музычныя гульні, конкурсы. 5. “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”. ( 31.03.2023) 1. Гульня –віктарына “Сімвалы Беларусі”. 2. Экскурсія ў міні-музей “Учора, сёння, заўтра”. 3.Конкурс малюнкаў “Беларусь і Расія – разам!” 4. Беларускія народныя гульні “Проса”, “Грушка” , “Жмуркі”. 7. “У свеце прыроды”(03.04.2023) 1. Гутарка “Увайдзі ў прыроду сябрам”. Загадкі аб раслінах і жывёлах нашага краю. 2. Экскурсія па экалагічнай сцежцы дзіцячага сада “Прырода -наш дом". 3. Дыдактычныя гульні “Дзе чыя хата?”, “Адгадай па апісанню”, “Чацвёрты лішні”. 4. Складанне калектыўнага пісьма “Удзячны прыродзе” 8. “Дзень лесу” (04.04.2023) 1. Гульня-падарожжа “Вясенні лес повен цудаў!” 2. Дыдактычная гульня “Што расце ў лесе?” 3. Экскурсія па экалагічнай сцежцы. Станцыя “Лес”. 4. Складанне калектыўнага калажа “Хто ў лесе жыве”. 9. “У гасцях у казкі” (05.04.2023) 1. Завочная экскурсія “За кулісамі тэатра” 2. Драматызацыя казкі (“Церомок”, “Рукавічка”). 3. Віктарына “З якой казкі ?” 4. Выстава малюнкаў “Мой любімы казачны герой”. |
Трухан А.Л., Мальчэўская І.У., Гулак А.У. |