Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень талерантнасці 2019. Псіхалагічны трэнінг "Адзін да аднаго"

Дата: 19 ноября 2019 в 09:49, Обновлено 17 февраля 2023 в 15:07
369 просмотров

У рамках Дня талерантнасці 16 лістапада ў ДУДА «Кухціцкі дзіцячы сад» быў арганізаваны псіхалагічны трэнінг на згуртаванне дзіцячага калектыву «Адзін да аднаго». Мэта трэнінга заключаецца ў развіцці беражлівых адносін адзін да аднаго. Рэалізацыя дадзенай мэты ажыццяўлялася праз вырашэнне наступных задач:

• Фарміраванне ўмення ўлічваць інтарэсы іншых;
• Фарміраванне станоўчага эмацыянальнага фону;
• Фарміраванне ўмення ўзаемадзейнічаць адзін з адным;
• Развіццё адчування, разумення настрою адзін аднаго;
• Развіццё эмпатыі, павагі ў зносінах;
• Развіццё дробнай маторыкі пальцаў рук, актыўнага слоўніка;
• Выхаванне добразычлівых адносін паміж людзьмі, падахвочванне іх да добрых учынкаў, узаемадапамогі.

Трэнінг быў праведзены ў спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення і ўключаў у сябе наступнае:

1. Рытуал прывітання
2. Практыкаванне «Мастак слова»
3. Практыкаванне «Адгадай мяне»
4. Практыкаванне «Ласкавыя імёны»
5. Рухомая гульня « Цягнік»
6. Практыкаванне «Хто лепш чуе?»
7. Рухомая гульня «Рука да рукі»
8. Рэфлексія
9. Рытуал развітання

Адказныя за правядзенне забавы: выхавальнік спецыяльнай групы для дзяцей з ЦПМ Гулак А.В., настаўнік-дэфектолаг Дзюрычка К.З.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.