Новости
Бяспека дзяцей - галоўная задача дарослых. Для яе вырашэння ў дзіцячым садзе прайшла забава "Мы - пажарныя", пад час якой выхаванцы пашырылі веды аб працы пажарных, папрактыкавалі выклік пажарнай службы і тушэнне пажараў. Старэйшыя дзеці расказалі, якія фактары могуць выклікаць пажар і як яго пазбегнуць. Забава прайшла пазнавальна і весела.
У дзіцячым садзе ў летні перыяд з выхаванцамі арганізуюцца вясёлыя забавы, на якіх дзеці могуць цікава правесці час. Адна з тахіх забаў - "У свеце паветраных шароў". Выхаванцы пад час забавы не толькі пагулялі, паспявалі і памалявалі, але і змаглі расказаць пра свае самыя запаветныя мары, якія абавязкова павінны здзейсніцца.
Лета - цудоўная пара для адпачынку і загартоўвання. Выхаванцы з задавальненнем адпачываюць у дзіцячым садзе: гуляюць, праводзяць вопыты і назіранні, даглядаюць за раслінамі, танцуюць, спяваюць, прымаюць удзел у забаўляльных мерапрыемствах.
26 мая ў дзіцячым садзе адбылося свята "Да пабачэння, дзіцячы сад!". Для выпускнікоў была арганізавана святочная праграма з песнямі, танцамі, гульнямі. Павіншаваць сваіх дзетак прыйшлі бацькі. У заключэнні мерапрыемства дзяцей чакалі салодкія пачастункі. У добры шлях, дарагія нашы выпускнікі!
Падчас свята, праведзенага ў дашкольнай установе "Дзяржаўныя сімвалы Беларусі" дзеці вершамі, песнямі пра любімую Радзіму аддалі даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. Свята пачалося выкананнем гімна, што стварыла ў дзяцей урачысты настрой і садзейнічала выхаванню любові да сваёй Радзімы і яе сімвалаў.
На працягу дзесяцігоддзяў Дзень Перамогі застаецца ў Беларусі самым душэўным і значным святам. Перадаючы будучым пакаленням традыцыю памяці і падзяку за мірнае неба, пад якім мы зараз жывём, у нашай дашкольнай установе 5 мая прайшло мерапрыемства "9 мая - дзень Перамогі!". Вершы, песні, "ваенныя спаборніцтвы" - пакінулі след у сэрцы кожнага дзіцяці. Пасля мерапрыемства выхаванцы ўзлажылі кветкі да помніка героям-аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
З надыходам вясны выхаванцы знаёмяцца з прыкметамі вясновых месяцаў, знаходзяць іх у прыродзе пад час назіранняў на прагулках. Потым дзеці дзеляцца сваімі ўражаннямі, малююць, што найбольш спадабалася, выкарыстоўваючы пры гэтым нетрадыцыйныя тэхнікі малявання. Якія прыгожыя кветачкі атрымаліся! У дзіцячых вачах задавальненне і радасць!
В Узденском районе работает линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей".Время работы с 7.00 до 21.00 ежедневно. Если вам стали известны факты о неблагополучной для детей обстановке, вы можете позвонить по телефону 80333824355. Каждый ребенок должен быть счастлив. Не оставайтесь равнодушными к проблемам детей!
У перыяд з 27 сакавіка па 5 красавіка 2023 года ў дзіцячым садзе пройдуць вясеннія канікулы, у час якіх з выхаванцамі будуць арганізаваны забаўляльныя мерапрыемствы, пазнавальныя экскурсіі і сустрэчы, цікавыя гульні.
15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне Канстытуцыя - гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на дастойнае жыццё і асобаснае развіццё.
У нашым дзіцячым садку прайшло мерапрыемства "Мы - грамадзяне Беларусі!". Выхавальнікі правялі пазнавальную гутарку "Асноўны Закон нашай краіны", а таксама выхаванцы пазнаёміліся з пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, замацавалі веды пра беларускую сімволіку “Галоўныя сімвалы нашай краіны”. Разглядаючы слайды “Правы і абавязкі дзіцяці”, выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзросту замацавалі веды аб правах дзіцяці, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Свята «Сваё каханне падорым мамам»
6 сакавіка ў Кухціцкім дзіцячым садку прайшло свята, прысвечанае міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка. Галоўнымі гасцямі на свяце былі любімыя мамы і бабулі. Выхаванцы падрыхтавалі для іх канцэртныя нумары, перадаўшы праз вершы, песні і танцы цеплыню дзіцячых сэрцаў. Ну, а якое ж свята абыходзіцца без жартоўных спаборніцтваў і конкурсаў? Пацешныя і цікавыя конкурсы не пакінулі абыякавым нікога. Шмат станоўчых эмоцый, смех і гучныя апладысменты суправаджалі свята і прыўнеслі ў жыццё дзіцячага сада атмасферу вясенняй радасці і шчасця.
З 20.02.2023 па 24.02.2023 ва ўстанове адукацыі “Кухціцкі дзіцячы сад” з мэтай абуджэння цікавасці да роднай мовы, выхавання пачуцця патрыятычнасці ў выхаванцаў быў праведзены тыдзень роднай мовы, у ходзе якога выхаванцы пабывалі на экскурсіі па родных мясцінах, пабывалі ў бібліятэцы сельскага дома культуры, дзе пазнаёміліся з гісторыяй кнігі, рамёствамі беларускіх майстроў, даведаліся пра традыцыі і побыт беларусаў, пагулялі ў беларускія народныя гульні, пашырылі веды пра беларускі арнамент.
Праведзеныя мерапрыемствы спрыялі прывіццю павагі да роднай мовы, жаданню размаўляць па-беларуску.
У дзіцячым садзе 23 лютага прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы пад час пазнавальнай гутаркі-віктарыны даведаліся пра армію нашай краіны, пра ваенныя прафесіі. Потым была арганізавана забаўляльная праграма "Будучыя салдаты" з цікавымі гульнямі і конкурсамі. У заключэнні выхаванцы падрыхтавалі для сваіх тат святочныя падарункі - вырабілі аплікацыі.
У дзіцячым садзе прайшла забава "Мы - пешаходы"з мэтай навучання дзяцей правілам бяспечных паводзін на дарозе. Выхаванцы з задавальненнем пагулялі ў дыдактычныя гульні, вырашылі праблемныя сітуацыі. У канцы была праведзена рухомая гульня на ўвагу і веданне значэння колераў святлафору "Чырвоны, жоўты, зялёны".
У дзіцячым садзе адбылося свята "Навагодняя казка". Дзеці атрымалі зарад святочнага настрою і салодкія падарункі ад падшэфнай гаспадаркі "ЗАТ Агра - Кухцічы"
У дзіцячым садзе прайшла сустрэча з былым бібліятэкарам - жыхаркай вёскі Кухцічы Астравух Л.А., якая правяла змястоўную гутарку "Да 400 годдзя з першых успамін пра родную вёску Кухцічы". Дзеці даведаліся многа цікавых фактаў з гісторыі вёскі і яе знакамітых людзях. Потым была праведзена гульнявая праграма "Падарожжа ў мінулае". У канцы сустрэчы быў аб'яўлены конкурс на лепшы малюнак "Вёсачка мая", вынікі якога будуць агучаны пад час наступнай сустрэчы з госцем.
У дзіцячым садзе прайшла забава да Дня талерантнасці "Сябруюць дзеці на планеце" з мэтай развіцця пачуцця адзінства, узаемапавагі сярод выхаванцаў і педагогаў.
У дзіцячым садзе прайшлі заняткі па выкананню правіл бяспекі на дарозе. Была акцэнтавана ўвага на неабходнасць насіць на адзенні светаатбівальныя элементы ў цёмны час сутак. Асабліва спадабаліся дзецям гульні "Наша вуліца", "Падарожжа па горадуі".
З мэтай патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі ў дзіцячым садзе прайшло тэматычнае мерапрыемства з удзелам памочніка пракурора Ранько Н.Ю. Дзеці з задавальненнем расказалі пра сімвалы Беларусі, прыроду роднага краю, традыцыі беларускага народа. Выхаванцы пад час гутаркі з госцей даведаліся пра працу органаў правапарадку