Новости
Наша родная мова самая прыгожая і мілагучная. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі, як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў.
У нашай дашкольнай установе дню роднай мовы, які 21 лютага адзначаюць ва ўсім свеце, быў прысвечаны тыдзень, на працягу якога праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіццё пазнавальнай актыўнасці да роднай мовы і маўлення ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхаванне пачуцця гонару за родную мову і паважлівыя адносіны да беларускай мовы. Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы – беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.
Загадчык дзіцячага сада І.В.Бародзе
Разнастайная праца ў прыродзе прыносіць дзецям шмат радасці і садзейнічае іх усебаковаму развіццю. У працэсе працы выхоўваецца любоў да прыроды, развіваецца цікавасць да працоўнай дзейнасці, свядомае, адказнае стаўленне да яе. У калектыве дзеці прывучаюцца працаваць разам, дапамагаць адзін аднаму, саступаць адзін аднаму. Праца ў прыродзе спрыяе развіццю ў дзяцей назіральнасці і дапытлівасці, выклікае ў іх цікавасць да аб'ектаў прыроды, да працы чалавека, павагу да людзей працы. А каб праца прыносіла радасць і карысць, працоўная дзейнасць павінна быць рэгулярнай. Таму восенню мы прыбіраем лісце, а зімой расчышчаем дарожкі.
Так, на працягу снежных дзён лютага, выхаванцы нашага садка на прагулках дапамагалі ачышчаць дзіцячыя пляцоўкі ад снегу, рабілі снежныя казачныя пабудовы.
Галоўным з'яўляецца тое, што дзеці вельмі задаволеныя вынікамі сваёй працы.
Зімовыя халады не толькі прыносяць радасць дзецям і дарослым, але ўскладняюць жыццё сябрам нашым меншым, птушкам, якія застаюцца зімаваць у нашым краі.
З надыходам траскучых маразоў у нашых крылатых сяброў узніклі сапраўдныя складанасці з дабычай ежы.
Каб дапамагчы нашым пярнатым суседзям педагогі, бацькі і дзеці сумеснымі намаганнямі змайстравалі кармушкі з дрэва, пластмсы, паперы, пластыку. Разам з выхаванцамі мы развесілі кармушкі на дрэвах і кустах і кожны дзень сочым за тым, каб не закончыўся корм у такіх імправізаваных птушыных сталоўках.
Семечкі, зерне, кавалачкі сала, пшано - вось меню, якое мы прапанавалі нашым пярнатым сябрам.
З прыходам сапраўднай зімы на тэрыторыі дзіцячага сада выраслі снежныя пабудовы. Пляцоўкі зазіхацелі яскравымі фарбамі. Над прыгожасцю пабудоў працавалі дарослыя і дзеці. Зімовая прагулка падаравала ўсім добры настрой і зарад пазітыўных эмоцый.
24 снежня ў дзіцячым садзе прайшлі групавыя навагоднія святы "У госці да Дзеда Мароза". На свята да дзяцей завіталі чароўная лялька, лясныя жыхары: мядзведзь, ліса і зайчаняты і канешне ж Дзед Мароз і Снягурка. Дзеці атрымалі задавальненне і добры настрой. Выхаванцы дзіцячага садка атрымалі навагоднія падарункі, якія падрыхтавала кіраўніцтва ЗАТ АСБ "Агра-Кухцічы".
У нашым дзіцячым садзе напярэдадні Новага года арганізавана творчая выстава сумесных работ выхаванцаў і бацькоў "Зімовы цуд". Кожны дзень яна папаўняецца новымі прыгожымі экспанатамі: ёлкі, снегавікі, санкі. Выказваем падзяку бацькам, якія падтрымалі сваіх дзетак і разам стварылі цудоўныя работы для выставы, якая папаўняецца кожны дзень. Творчых поспехаў!!!
Самае казачнае і доўгачаканае свята - Новы год! Чакаюць яго і дарослыя і дзеці. У нашым дзіцячым садзе напярэдадні навагодняга свята арганізавана творчая майстэрня па ўпрыгожванню памяшканняў, стварэнню казачных вырабаў да свята. Актыўны удзел па стварэнню творчых вобразаў прымаюць выхаванцы дзіцячага сада, іх бацькі і працаўнікі нашай установы адукацыі. На вокнах з'яўляюцца ўзоры-выцінанкі, у памяшканнях - зоркі-сняжынкі, зробленыя сваімі рукамі навагоднія ёлкі. Новы год сустракаем у чароўнай атмасферы!
У рамках Дня талерантнасці 16 лістапада 2020 года ў Кухціцкім дзіцячым садзе быў арганізаваны вольны час "Падарожжа па свету", мэта якога - фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту пачуцця талерантнасці, цікавасці і павагі да іншых нацыянальных культур.
Кухтичский детский сад принял участие в районном конкурсе двигательных уголков. В результате проделанной работы двигательные уголки в группах были обновлены и оснащены новыми атрибутами для организации самостоятельной двигательной активности воспитанников.
У рамках адзінага дня бяспекі ў дзіцячым садзе 09.09.2020 адбылася сустрэча з інспектарам РАНС Пятровым М.М., у выніку якой дзеці даведаліся аб працы пажарных, пашырылі веды аб пажарнай бяспецы. Былі праведзены сумесныя гульні-віктарыны на веданне правілаў пажарнай бяспекі. Сустрэча прайшла эмацыянальна і дружалюбна. Усе прысутныя атрымалі станоўчыя эмоцыі.
Паважаныя бацькі, педагогі, дарагія нашы дзеці! Шчыра віншуем вас з пачаткам новага навучальнага года! Жадаем вам моцнага здароўя, плённай працы, поспехаў, здзяйснення мар. Няхай над намі заўсёды будзе мірнае неба. У добры шлях!
На Минщине стартовали сразу две республиканские акции МЧС - «Каникулы без дыма и огня» и «С заботой о безопасности малой Родины».
С 1 июня 2020 года вводится в эксплуатацию новая версия Детского правового сайта, созданного в 2008 году.
В рамках республиканской акции «Беларусь помнит. Помним каждого», педагоги и воспитанники детского сада возложили цветы к обелиску погибшим воинам в д.Кухтичи.
Постановлением Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 10 апреля 2020 г. № 37 внесены изменения в постановление Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 29 декабря 2012 г. № 217 и утверждены Требования к проведению санитарно-противоэпидемических мероприятий в период регистрации случаев инфекции COVID – 19 (далее – Требования). Одним из пунктов Требований учреждениям дошкольного образования запрещен перевод воспитанников из группы в группу и прием вновь поступающих детей.
З мэтай папярэджвання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігналу "Увага ўсім!", з 2 па 27 сакавіка на Уздзеншчыне пройдзе рэспубліканская акцыя "Дзень бяспекі. Увага ўсім!"