Дзень Перамогі

Дата: 10 мая 2023 в 15:22, Обновлено 10 мая 2023 в 15:33
98 просмотров

На працягу дзесяцігоддзяў Дзень Перамогі застаецца ў Беларусі самым душэўным і значным святам. Перадаючы будучым пакаленням традыцыю памяці і падзяку за мірнае неба, пад якім мы зараз жывём, у нашай дашкольнай установе 5 мая прайшло мерапрыемства "9 мая - дзень Перамогі!". Вершы, песні, "ваенныя спаборніцтвы" - пакінулі след у сэрцы кожнага дзіцяці. Пасля мерапрыемства выхаванцы ўзлажылі кветкі да помніка героям-аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.