Свята "Сваё каханне падорым мамам"

Дата: 6 марта 2023 в 16:10
76 просмотров

Свята «Сваё каханне падорым мамам»
6 сакавіка ў Кухціцкім дзіцячым садку прайшло свята, прысвечанае міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка. Галоўнымі гасцямі на свяце былі любімыя мамы і бабулі. Выхаванцы падрыхтавалі для іх канцэртныя нумары, перадаўшы праз вершы, песні і танцы цеплыню дзіцячых сэрцаў. Ну, а якое ж свята абыходзіцца без жартоўных спаборніцтваў і конкурсаў? Пацешныя і цікавыя конкурсы не пакінулі абыякавым нікога. Шмат станоўчых эмоцый, смех і гучныя апладысменты суправаджалі свята і прыўнеслі ў жыццё дзіцячага сада атмасферу вясенняй радасці і шчасця.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.