Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы

Дата: 26 февраля 2021 в 14:44, Обновлено 26 февраля 2021 в 14:56
83 просмотра

Наша родная мова самая прыгожая і мілагучная. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі, як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў.
У нашай дашкольнай установе дню роднай мовы, які 21 лютага адзначаюць ва ўсім свеце, быў прысвечаны тыдзень, на працягу якога праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіццё пазнавальнай актыўнасці да роднай мовы і маўлення ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхаванне пачуцця гонару за родную мову і паважлівыя адносіны да беларускай мовы. Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы – беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

Загадчык дзіцячага сада І.В.Бародзе

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.