Тыдзень "Гавары са мной па-беларуску"
Ва ўстанове адукацыі "Кухціцкі дзіцячы сад у перыяд з 1 па 5 кастрычніка быў праведзены тыдзень "Гавары са мной па-беларуску"
З 01.10.2018 па 05.10.2018 ва ўстанове адукацыі “Кухціцкі дзіцячы сад” з мэтай абуджэння цікавасці да роднай мовы, выхавання пачуцця патрыятычнасці ў выхаванцаў быў праведзены тыдзень ”Гавары са мной па-беларуску”, у ходзе якога былі выкананы наступныя мерапрыемствы.
№ |
Мерапрыемства |
Дата правядзення |
Адказныя |
1. |
Экскурсія ў бібліятэку Кухціцкага дома культуры “Рамёствы беларускіх майстроў”. Знаёмства з вырабамі беларускіх майстроў (вырабы з гліны, саломы). |
01.10.2018 г. |
Гулак А.У. |
2. |
Дзень беларускай народнай гульні Развучваненне беларускіх народных гульняў “Гарлачыкі”, “Грушка”. |
02.10.2018 г. |
Дуля Т.К. |
3. |
Дзень драматызацыі Драматызацыя беларускай народнай казкі “Пшанічны каласок”. |
03.10.2018 г. |
Папко Т.К. |
4. |
Дзень творчасці “Малюем беларускі арнамент”. |
04.10.2018 г. |
Гулак А.У. |
5. |
Дзень беларускай песні. Развучванне беларускай народнай песні “Сонейка-сонца, выгляні ў аконца”. |
05.10.2018 г. |
Папко Т.К. |
На працягу тыдня выхаванцы з выхавальнікамі пабылі на экскурсіі па родных мясцінах, пазнаёміліся з рамёствамі беларускіх майстроў, даведаліся пра традыцыі і побыт беларусаў, пагулялі ў беларускія народныя гульні, пазнаёміліся з беларускім арнаментам.
Праведзеныя мерапрыемствы спрыялі прывіццю павагі да роднай мовы, жаданню размаўляць па-беларуску.