Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Лета ў дзіцячым садку

Дата: 23 июня 2022 в 10:48, Обновлено 28 июня 2022 в 09:54
68 просмотров

Лета – цудоўная пара года. Яго любяць дарослыя і дзеці. Летам можна досыць нагуляцца, пабегаць, аздаравіцца, набрацца сілаў, даведацца многа новага.

Галоўная задача, якую вырашала наша ўстанова ў летні перыяд – арганізаваць жыццё дашкольнікаў так, каб кожны дзень прыносіў ім штосьці новае, быў напоўнены цікавым зместам, а ўспаміны пра лета, гульні, прагулкі, святы, забавы яшчэ доўга радавалі іх.

З першага чэрвеня дзіцячы садок перайшоў на работу ва ўмовах летняга рэжыму. З наступленнем спякоты памянялася і спецыфіка работы дзіцячага садка. Выхавальнік Алеся Уладзіміраўна Гулак арганізавала і праводзіла работу з дзецьмі, ствараючы камфортныя ўмовы для адпачынку дашкольнікаў на свежым паветры.
Летні перыяд у дзіцячым садку прынята называць аздараўленчым, і ён мае свае асаблівасці. У гэты час прыярытэтным з’яўляецца арганізацыя дзейнасці дзяцей фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці. У летні перыяд ствараюцца добрыя ўмовы для рухальнай актыўнасці дзяцей і ўмацавання аздараўленчага ўздзеяння фізічных практыкаванняў. Усе кампаненты фізкультурна-аздараўленчай работы праводзяцца штодзень на свежым паветры.
Мастацка-эстэтычная работа ўключала маляванне, лепку, аплікацыю, канструяванне, дзіцячы дызайн, музычную дзейнасць выхаванцаў, азнаямленне з творамі мастацкай літаратуры і фальклору.

А таксама выхаванцы ўстановы працягвалі свае падарожжы па Кухціцкіх мясцінах : наведвалі сельскі клуб і бібліятэку, прагуляліся па вулачках роднай вескі, паглядзелі як праходзяць сельскагаспадарчыя работы на палях, наведалі старэйшых жыхароў вёскі Кухцічы.
Лета ў дзіцячым садку – гэта насычаная пара, напоўненая смехам, радасцю і вяселлем. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.