Тыдзень роднай мовы
Навучанню дзяцей роднай мове надаецца вялікае значэнне ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Родная мова з'яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. Менавіта родная гаворка спрыяе духоўнаму развіццю асобы дзіцяці.
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. У нашым дзіцячым садку з 21.02.2022г. по 25.02.2022г. праходзяць штогод мерапрыемствы, прысвечаныя роднай беларускай мове.
Навучанню дзяцей роднай мове, авалоданню яе багаццем надаецца вялікае значэнне ў вучэбнай праграме дашкольнага выхавання Рэспублікі Беларусь.
Родная мова з`яўляецца значным сродкам далучэння дзяцей далучэння дзяцей да культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнай годнасці.
Менавіта родная мова садзейнічае духоўнаму развіццю асобы дзіцяці. Мы, педагогі, далучаем дзяцей да вялікай каштоўнасці і святыні свайго народа – роднай мове.
Дарослыя робяць гэтыя дні цікавымі і пазнавальнымі для нашых выхаванцаў: распавядаюць пра творчасць вядомых беларускіх паэтаў , праводзяць літаратурныя забавы, народныя беларускія гульні , чытаюць вершы,казкі, малююць і спяваюць беларускія песні.
Прапануем Вашай увазе план мерапыемстваў, прысвечаных тыдню беларускай мовы ў нашым садку:
ПЛАН
мерапрыемстваў, прысвечаных да святкавання Міжнароднага дня Роднай мовы
ў дзяржаўнай установе адукацыі “Кухціцкі дзіцячы сад” з 14 лютага па 22 лютага 2022 года.
№ п/п |
Мерапрыемства |
Тэрмін выканання |
Адказныя |
1. 2. |
Пазнавальная гутарка “Нашы славутыя землякі”. “Чытанне вершаў беларусскіх пісьменнікаў: “Мама песціла малога”. |
21.02.2022 – 25.02.2022 |
Гулак А.У. (інтэр.гр.) Байдакова К.Г.(рознаўзр.гр.) |
3. |
Гутарка “Не проста ў слова я гуляю, на роднай мове размаўляю”. |
21.02.2022 – 25.02.2022 |
Байдакова К.Г. (рознаўзр.гр.) |
4. 5. |
Гутарка –разважанне ”Цікава ведаць: беларускія пісьменнікі”. Экскурсія ў музей “Беларуская хатка”. |
21.02.2022 – 25.02.2022 |
Гулак А.У. (інтэр.гр.) Трухан А.Л. (рознаўзр.гр.) |
6. |
Відэападарожжа “Архітэктура Беларусі”. |
21.02.2022 – 25.02.2022 |
Гулак А.У. (інтэр.гр.) |
7. 8. 9. |
Чытанне і развучванне вершаў на роднай мове. Квэст-падарожжа “Вандроўка ў мінулае”. Інтэрактыўная гульня “Мова родная гучыць”. |
21.02.2022 21.02.2022 21.02.2022 |
Трухан А.У. (інтэр.гр.) Байдакова К.Г. (рознаўзр.гр.) Гулак А.У. (інтэр.гр.) |