Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У госці ў мінулае

Дата: 22 ноября 2021 в 14:32, Обновлено 30 ноября 2021 в 09:44
101 просмотр

17 лістапада выхаванцы групы №3 нашага садка наведалі Кухціцкую сельскую бібліятэку.

Тэмай лістападаўскай сустрэчы стала славутая спачына вялікіх князёў-асветнікаў Радзівілаў, якія жылі на Кухценскай зямлі. Дзеці даведаліся пра тое, што на іх Радзіме знаходзіцца маёнтак асветнікаў і мецэнатаў князя Мікалая Радзівіла Чорнага і яго жонкі Марыі Магдалены .Пасля іх пераезду з Нясвіжу ў Кухцічы, дзе яны раней жылі, Мікалай займаўся збіраннем фальклору, а Марыя Магдаліна працягнула сваю асветніцкую дзейнасць.

   Менавіта тут, у друкарні, М. Кавячынскага, перавезенай з Нясвіжа, 30 чэрвеня 1572 года была надрукавана Біблія С. Буднага. Такім чынам ў Кухцічах з’явіліся адны з першых кніг,  створаных у нашай краіне.

    Дзеці паглядзелі, як выглядаў маёнтак і  пабудовы каля яго, ўбачылі фотаздымкі з вобразамі князя Мікалая Радзівіла і яго жонкі, а таксама змаглі паглядзець, як выглядае адна з першых беларускіх кніг і хто быў яе  стваральнікам.

     Сустрэча атрымалася вельмі цікавай і змястоўнай, дзеці з задавальненнем і захапленем зазірнулі на старонкі сваёй славутай спадчыны.

Дадзенае мерапрыемства стала чарговым крокам удзелу выхаванцаў нашай установы адукацыі ў сацыяльна-педагагічным праекце "Письмо другу".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.